За налепкі з "Пагоняй" затрымалі заўзятараў хакейнага клуба "Магілёў"
Яўген Кугукоў і Алег Леснікоў
За фанацкія налепкі з "Пагоняй", выкарыстанне бел-чырвона-белай і ўкраінскай сімволікі затрымалі двух заўзятараў хакейнага клуба "Магілёў". Відэа з хлопцамі з'явілася ў тг-канале сілавікоў. Адзін кажа, што ў 2020-м прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у мітынгу, у Instagram падтрымліваў Украіну, а цяпер затрыманы за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Як піша "Наша ніва", затрыманыя 28-гадовы Яўген Кугукоў і 31-гадовы Алег Леснікоў.
Фанатаў у Беларусі затрымліваюць рэгулярна. Найбольш масавае затрыманне хакейных заўзятараў адбылося ў сакавіку ў Гродне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.