За падабайку пад інтэрв'ю Жырыноўскага на 10 сутак арыштавалі навапалачаніна
Уладзімір Жырыноўскі
10 сутак арышту прысудзілі жыхару Наваполацка Валерыю Максіменку за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Прысуд вынесла сумна вядомая суддзя Зінаіда Балаболава 12 лютага, піша тг-канал "Віцебск, я гуляю".
Сілавікі знайшлі на старонцы Максіменкі ў "Аднакласніках" падпіску на "Хартыю-97". А сярод упадабаных ролікаў у яго было старое інтэрв'ю расійскага палітыка Уладзіміра Жырыноўскага тэлеканалу "Белсат". Інтэр'вю было дадзенае больш як 10 гадоў таму, але ў пастанове суда яно названае дэструктыўным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.