За рулём злавілі 14-гадовага сына дырэктара нафтавай кампаніі з Беларусі

У Стаўрапальскім краі Расіі паліцыянты спынілі аўтамабіль "Мерседэс Е-200" з маскоўскімі "блатнымі" нумарамі 001. Нечакана для іх за рулём аўто выявіўся 14-гадовы Ясон Алмазаў — сын гендырэктара мазырскай кампаніі "Захад-Транснафтапрадукт" Віталя Алмазава.

Як паведамляе сайт lifenews.ru, спярша брат затрыманага прапанаваў праваахоўнікам "вырашыць пытанне палюбоўна". Потым на дапамогу прыехала "група падтрымкі" з адвакатаў і асабістай аховы сям'і Алмазава. Паведамляецца, што яны ўжывалі фізічную сілу супраць інспектараў расійскага ДАІ.

На аднаго з іх, які выкручваў рукі праваахоўнікам, пачалі крымінальную справу. Як выявілася, гэта высокапастаўлены супрацоўнік кампаніі "Захад-Транснафтапрадукт".

Відэа з месца здарэння можна паглядзець па спасылцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі