За салідарнасць з Украінай арыштавалі беларуса, ён абвясціў галадоўку

Такую кару ён атрымаў за пікет салідарнасці з Майданам, які ладзіўся ля амбасады Украіны ў Мінску 30 лістапада.



Суд прызнаў актывіста вінаватым у парушэнні парадку правядзення альбо арганізацыі масавага мерапрыемства. Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", актывіст папрасіў суд адтэрмінаваць выкананне пакарання на месяц з прычыны хваробы яго маці.



На знак пратэсту супраць рашэння суддзі Вікторыі Шабуні Максім Вінярскі абвесціў галадоўку.



Дарэчы, за салідарнасць з украінскім Майданам суддзя Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня 12 снежня аштрафавала актывіста Іллю Дабратвора.



Фота  сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі