За студзень золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі амаль на 100 млн долараў

За студзень золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі амаль на 100 млн долараў

Па стане на 1 лютага міжнародныя золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі склалі 8 523,8 мільёна долараў ЗША (у эквіваленце), паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За студзень яны павялічыліся на 98,8 мільёнаў долараў (на 1,2%).

Рост ЗВР у Нацбанку тлумачаць паступленнем экспартных пошлін, а таксама купляй валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.

Пры гэтым за студзень урад выплаціў знешнія і ўнутраныя пазыкі на 360 мільёнаў долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі