Павел Дураў заявіў, што ў яго ёсць больш за 100 біялагічных дзяцей
![Павел Дураў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/pdu.jpg.webp?itok=UWfxg_Bj)
Павел Дураў / gettyimages.com
Заснавальнік Telegram Павел Дураў заявіў, што ў яго ёсць больш за 100 біялагічных дзяцей. Ён сцвярджае, што сам толькі нядаўна пра гэта даведаўся — Дураў быў донарам спермы.
Павел Дураў прыгадвае, што яго донарская актыўнасць распачалася каля 15 гадоў таму (яго ўгаварыў адзін з сяброў, які не мог мець дзяцей). Яна дапамагла больш чым сотні пар у 12 краінах завесці дзяцей.
"Цяпер я планую адкрыць доступ да сваёй ДНК, каб маім біялагічным дзецям было лягчэй знайсці адзін аднаго, — піша заснавальнік Telegram. — Вядома, ёсць рызыка, але я не шкадую, што стаў донарам. Недахоп здаровай спермы становіцца ўсё больш сурʼёзнай праблемай ва ўсім свеце, і я ганаруся тым, што зрабіў свой унёсак у вырашэнне гэтай праблемы".
Паўлу Дураву 39 гадоў. Ён — доларавы мільярдэр. У 2014 годзе з'ехаў з Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.