За суткі ў Беларусі галалёдныя і халадовыя траўмы атрымалі больш за 300 чалавек

У Мінску вуліцы ператварыліся ў каток
У Мінску вуліцы ператварыліся ў каток

За мінулыя суткі ў Беларусі ад галалёдных і халадовых траўм пацярпелі 335 чалавек, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя краіны. Прычым ад холаду пацярпелі толькі 5 чалавек, астатнія няўдала паслізнуліся.

Больш за ўсё траўмаваных у Віцебскай вобласці — 120 чалавек. Толькі адзін з іх звярнуўся да медыкаў з халадовай траўмай. На другім месцы — Мінская вобласць, тут медыкі налічылі 69 чалавек, якія пацярпелі ад галалёдных траўм за суткі. У Мінскай вобласці такіх пацыентаў з "зімовымі" траўмамі было 69, у Гродзенскай — 48, у Магілёўскай — 29, у Брэсцкай — 26, у Гомельскай — 25. У Мінску за суткі было зарэгістравана 18 такіх пацыентаў.

Усяго ж з пачатку сезона (сярэдзіны лістапада) медыкі зарэгістравалі 6 тысяч 387 пацыентаў з галалёднымі і халадовымі траўмамі.

Нагадваем, што сёння ў шэрагу рэгіёнаў краіны захаваюцца складаныя ўмовы надвор'я. На дарозе моцны галалёд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі