За высокія кошты на рыбу ў Мінску аштрафавалі 38 службовых асоб

У Мінску за парушэнні коштавага заканадаўства пры продажы рыбы і морапрадуктаў аштрафаваныя 38 службовых асоб амаль на 20 мільёнаў рублёў.
Пра гэта паведамілі ў Мінгарвыканкаме. Усяго, упраўленне коштавай палітыкі мэрыі праверыла 68 суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці. Акты праверкі накіраваныя ў Міністэрства эканомікі, а таксама адміністрацыі раёнаў, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, у ліпені рэвізія выявіла факты масавага завышэння коштаў на рыбу і морапрадукты на рынках сталіцы. Завышэнне складала ад 430 рублёў за 1 кілаграм да 8 тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі