За заклікі да палітычных страйкаў могуць дазволіць звальняць работнікаў

За заклікі да палітычных страйкаў могуць дазволіць звальняць работнікаў

У Беларусі працадаўцам могуць дазволіць звальняць работнікаў за заклікі да палітычных страйкаў, не звязаных з працоўнымі спрэчкамі. Пра ініцыятыву ўнясення зменаў у заканадаўства ў эфіры праграмы "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" распавёў намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандр Рахманаў. Паводле яго слоў, іх плануецца прыняць у бліжэйшы час.

"Мы прадугледзелі і прапануем дадатковыя падставы да скасавання кантракту з ініцыятывы наймальніка з людзьмі, якія такой дэструктыўнай дзейнасцю займаюцца", — кажа Рахманаў. Ён прыгадаў спробы арганізацыі палітычных страйкаў у нашай краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і назваў іх "незаконнымі" — "ні аб якой працоўнай спрэчцы гаворкі не ішло".

Намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі лічыць, што летась былі спробы "расхістаць [працоўныя] калектывы, каб прыпыніць або наогул спыніць працу прадпрыемства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі