"Задача выкананая" — Зміцер Дашкевіч расказаў, як яго затрымлівалі

Зміцер Дашкевіч / Еўрарадыё​
Зміцер Дашкевіч / Еўрарадыё​

У судзе Маскоўскага раёна аднавіўся суд над Змітром Дашкевічам. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Напярэдадні Дашкевіч шакаваў удзельнікаў пасяджэння аповедам пра нечалавечыя ўмовы ўтрымання ў ІЧУ.

Сёння ён таксама звярнуўся да суддзі Таццяны Моталь з просьбай "спыніць катаванні", але яна адхіліла хадайніцтва. Паводле яе слоў, умовы ўтрымання "не з'яўляюцца прадметам разгляду адміністрацыйнай справы", паведамляе "Наша Ніва".

Дашкевіч прызнаў, што ўдзельнічаў у акцыі, быў з плакатам "Адпусці мой народ" (гэтая фраза — цытата з Бібліі) і раздаваў буклеты пра Курапаты. Адзначыў, што незаконнымі свае дзеянні не лічыць. Пасля Маршу зайшоў з сям'ёй у Макдональдс. Акцыя да таго моманту скончылася, людзі ішлі дадому.

Па словах Дашкевіча, яго затрымалі каля 17.30 тры чалавекі ў масках без апазнавальных знакаў.

"Мы паспелі толькі супакоіць іх крыкам "Спакойна! Мы ідзём", таму што за рагом былі дзеці", — расказаў ён.

Пасля таго як затрыманых прывялі ў машыну, людзі ў балаклавах зрабілі справаздачу па тэлефоне, што "задача выкананая".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі