Задаваў пытанні, прагаласаваў: у Мёрах на праймерыз апазіцыі прыйшоў ідэолаг
svaboda.org
Намеснік старшыні Мёрскага райвыканкама Валерый Драба прыйшоў на выбары адзінага кандыдата ад аб'яднанай апазыцыі ў Мёрах і актыўна паўдзельнічаў у праймерыз. Як расказаў адзін з кандыдатаў Павел Севярынец, чыноўнік задаў апазіцыянерам шмат пытанняў, у тым ліку пра сельскую гаспадарку і выхаванне дзяцей, а затым прагаласаваў, паведамляе беларуская служба Радыё "Свабода".
Усяго на "Народнае галасаванне" апазіцыі ў Мёрах прыйшло 18 чалавек. Павел Севярынец перамог, набраўшы 11 галасоў, 4 галасы атрымаў прадстаўнік АГП Мікалай Казлоў, 2 галасы атрымала Вольга Кавалькова, а за Юрася Губарэвіча і Аляксея Янукевіча не прагаласаваў ніхто. Адзін бюлетэнь аказаўся незапоўненым.
Павел Севярынец 8 сакавіка выйграў праймерыз і ў Шаркаўшчыне. Там ён набраў 15 галасоў, па 1 голасе набралі Вольга Кавалькова і Юрась Губарэвіч, без галасоў засталіся Мікалай Казлоў і Аляксей Янукевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.