Залаты запас Беларусі крыху вырас, ЗВР прыкметна праселі

Залаты запас Беларусі расце / pixabay.com​
Залаты запас Беларусі расце / pixabay.com​

Залаты запас Беларусі за год вырас на адну тону, да 43,2 тоны, гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце Нацыянальнага банка Беларусі.

Год таму гэты паказчык складаў 42,2 тоны. У Нацбанку нагадалі, што залаты запас — гэта банкаўскія зліткі, якія з'яўляюцца часткай Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Беларусі.

Залаты запас дазваляе падтрымліваць давер рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў да здольнасці Нацбанка і ўрада выконваць свае фінансавыя абавязанні і праводзіць манетарную палітыку. У выпадку неабходнасці каштоўныя металы могуць быць выкарыстаныя ў разліках.

На фоне невялікага прыросту залатога запасу краіны адзначаюцца істотныя страты золатавалютных рэзерваў. На 1 студзеня 2021 года міжнародныя рэзервовыя актывы краіны, паводле папярэдніх звестак, склалі 7 мільярдаў 468,5 мільёнаў долараў ЗША (у эквіваленце). Гэта мінус амаль 2 мільярды (больш за 20%) на пачатак 2020-га. На 1 студзеня 2020 года ЗВР Беларусі складалі 9 мільярдаў 393,5 мільёнаў даляраў.

У Нацбанку патлумачылі, што зніжэнне ўзроўню ЗВР звязанае ў асноўным з планавым пагашэннем знешніх і ўнутраных абавязанняў, а таксама з продажам Нацбанкам замежнай валюты на біржы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі