Замест 28 дрэваў у мінскім парку Горкага пакуль ссякуць толькі тры (фота)

Нагадаем, у студзені поруч са Свіслаччу ў мінскім Цэнтральным дзіцячым парку больш, чым на дзясятку дрэваў з'явіліся жоўтыя крыжы. “Мінскзеленбуд” упэўніваў, што дрэвы проста правяралі і высякаць будуць не ўсе, аднак рабочыя казалі Еўрарадыё адваротнае. На абарону дрэваў выступілі грамадскія актывісты.



На сённяшняй сустрэчы кампраміс прапанаваў дырэктар ”Гарадскіх паркаў Мінскзелянбуда” Уладзімір Васін:



“Давайце разам збярэмся, пройдзем і паглядзім на гэтыя дрэвы. Трэба зараз знайсці кампраміс, і тады гэтыя дрэвы выдалім 3-га сакавіка. Астатняе будзем разглядаць далей”.



Прадстаўнік “Зялёнай сеткі” Ігар Корзун на сустрэчы з адміністрацыяй парку зачытаў заключэнне Інстытута экперыментальнай батанікі. Паводле гэтага заключэння высекчы можна толькі 3 дрэвы, а не 19, як планавала адміністрацыя.



У выніку, днямі ссякуць тры дрэвы, астатнія пройдуць дадатковую экспертызу, у якой прымуць удзел навукоўцы з Інстытута эксперыментальнай батанікі. Раней паведамлялася, што ў парку Горкага плануюць ссекчы 28 дрэваў.


 

“Зеленбуд” пра дрэвы ў парку: Трэба меткі з іх прыбраць, а то хвалююцца
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі