Замест матчу з чэхамі футбольная зборная Расіі можа згуляць з Беларуссю

Расійскі футбольны саюз адмовіўся ад выязнога таварыскага матчу паміж зборнымі Чэхіі і Расіі. Як інфармуе "Прессбол", бакі не змаглі дамовіцца па спартыўных прычынах.

Цяпер расійскі бок шукае саперніка для гульні, якая пройдзе на пачатку чэрвеня перад сустрэчай адборачнага турніру Euro-2016 супраць Аўстрыі. Плануецца, што зборная Расіі правядзе падрыхтоўчы цыкл да матчу з аўстрыйцамі ў Маскве. Гэта і стала нагодай для адмовы ад паездкі ў Чэхію.

Найбольш верагодным сапернікам расіян называюць зборную Беларусі.

Фота — walesoncraic.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі