Замест затрыманага прызначаны новы гендырэктар ААТ "Бабушкіна крынка"
Эдуард Арэшка пасля прызначэння
Замест затрыманага прызначаны новы гендырэктар ААТ "Бабушкіна крынка". Гэта Эдуард Арэшка, які раней быў антыкрызісным кіраўніком Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода, кіраваў "Магілёўаблхарчпрамам", паведамляюць магілёўскія ўлады.
Пра затрыманне кіраўнікоў адразу некалькіх вядучых дзяржаўных малаказаводаў стала вядома ў пачатку лістапада. Узнікла "справа малочнікаў". Яе цэнтральным фігурантам з'яўляецца ўжо былы гендырэктар ААТ "Бабушкіна крынка" Генадзь Скітаў. Яго абвінавачваюць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Па гэтай жа справе затрымалі экс-міністра сельскай гаспадаркі, а пасля памочніка Аляксандра Лукашэнкі — інспектара па Віцебскай вобласці Ігара Брыло.
Арэшка — чацвёрты гендырэктар прадпрыемства за 6 апошніх гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.