Замежным СМІ прапануюць паўтарыць спробу акрэдытацыі ў Беларусі
Такі вынік прынёс першы раўнд афіцыйнага дыялога па правах чалавека паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, які днямі адбыўся ў Празе Пра што яшчэ еўрапейскія дыпламаты размаўлялі ў Празе з прадстаўнікамі беларускага МЗС? Еўрарадыё распытала кіраўніка Дэпартамента па правах чалавека і транзітнай палітыцы Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі Габрыэлу Длуга.
Хто ўдзельнічаў у пражскім дыялогу ад Еўрапейскага саюзу і ад афіцыйнага Мінску?
Габрыэла Длуга: “Беларусь была прадстаўленая супрацоўнікамі Міністэрства замежных спраў. Быў кіраўнік Аддзела па правах чалавека МЗС, кіраўнік Дэпартамента па Еўропе, а таксама чалавек, адказны за супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі, амбасадамі і ААН. Іх суправаджалі супрацоўнікі беларускай амбасады ў Празе.
Еўрасаюз прадстаўляла так званая “Тройка COHOM”. COHOM — гэта працоўная група Еўрапейскага саюза па правах чалавека і дэмакратыі. Тройка складалася з мяне (я з’яўляюся кіраўніком групы), Рыны К’юнкі з сакратарыята Савета ЕС (адначасова яна з’яўляецца прадстаўніком Хаўера Саланы па правах чалавека) і Рольфа Ціманса, супрацоўніка Дэпартаменту знешняй палітыкі Еўракамісіі, аддзела па правах чалавека”.
Ці ўздымаліся падчас размовы такія “балючыя” для беларускіх уладаў пытанні, як “справа зніклых” ды палітзняволеныя?
Габрыэла Длуга: “Мы абмеркавалі шэраг складаных пытанняў. З іх дзейнасць НДА, свабода асацыяцый і свабода выяўлення былі найбольш складаныя. Разам з тым, мы закранулі шэраг прыватных выпадкаў. Гэта прадугледжваецца той практыкай вядзення дыялогу па правах чалавека, якую праводзіць Еўрасаюз. Гэта былі некалькі прыватных зваротаў ад беларускіх людзей, а таксама арганізацый, перададзеных ў Еўрапейскі саюз. Мы спадзяваліся атрымаць адказы па сітуацыях з гэтых зваротаў”.
Ці былі падчас дыскуссіі закранутыя пытанні статуса і акрэдытацыі замежных медыяў ў Рэспубліцы Беларусь?
Габрыэла Длуга: “Так, калі мы размаўлялі пра свабоду выяўлення, мы паднялі пытанне пра складанасці, з якімі сутыкаюцца тэлеканал “Белсат”, “Еўрапейскае радыё для Беларусі”, а таксама “Радыё Рацыя”, калі спрабуюць наладзіць сваю працу на тэрыторыі Беларусі”.
Якая была рэакцыя прадстаўнікоў МЗС?
Габрыэла Длуга: “Яны заверылі нас, што на шляху таго, каб акрэдытаваць гэтыя медыі і іх офісы на тэрыторыі Беларусі дагэтуль былі аб’ектыўныя перашкоды. Напрыклад, нас праінфармавалі, што апошняя заяўка “Белсата” была адхіленая, бо там бракавала часткі неабходных дакументаў. Але яны заявілі, што калі “Белсат” ці, як я магу дапусціць, іншыя з названых вышэй замежных СМІ паўтораць свае запыты на акрэдытацыю і фармальныя ўмовы для акрэдытацыі будуць выкананыя, не будзе чыніцца перашкодаў для таго, каб акрэдытаваць іх”.
Гэта файна!
Габрыэла Длуга: “Так, і мы спадзяемся, што для вас і для іншых медыяў не будзе эпічнай праблемай сабраць і прадставіць усе належныя дакументы”.
На сустрэчы былі вызначаныя некалькі галінаў будучага супрацоўніцтва, а таксама намечаныя шляхі для іх далейшага абмеркавання. Якія менавіта?
Габрыэла Длуга: “Еўрапейскі саюз у арганізацыі дыялога па правах чалавека прытрымліваецца такога прынцыпа, згодна з якім гэты дыялог не павінен адбывацца выключна падчас сустрэчаў і перамоваў пэўных дэлегацыяў. Гэты працэс павінен суправаджацца самымі рознымі семінарамі, экспертнымі працоўнымі групамі і іншымі мерапрыемствамі, якія праводзяцца пры фінансавай падтрымцы Еўракамісіі. Такім чынам мы прапанавалі ў будучым абмеркаваць пытанні, звязаныя са свабоднай працай сродкаў масавай інфармацыі (у тым ліку — замежных), стандарты працы журналістаў і іншыя рэчы, звязаныя са свабодай выяўлення, вельмі падыходзяць да абмеркавання падчас такіх нефармальных працоўных групаў”.
Ці ўлічваліся прадстаўнікамі Еўрасаюза прапановы чальцоў беларускіх НДА?
Габрыэла Длуга: “Незалежна ад таго, Расія гэта, Кітай ці Ўзбекістан, мы запрашаем да дыялогу аб правах чалавека прадстаўнікоў усіх магчымых грамадскіх групаў. Мы збіраем інфармацыю ў тым ліку і ад прадстаўнікоў НДА, і выкарысоўваем яе не толькі ў якасці прапаноў пры сустрэчах на афіцыйным узроўні. Яна дадаецца ў нашыя падрыхтоўчыя матэрыялы, якія дапамагаюць нашым супрацоўнікам зразумець сітуацыю як мага дакладней. Так, мы надалі ўвагі і спецыфічным прапановам НДА”.