Запазычанасць па крэдытах вырасла ў 2 разы

Цягам першых некалькіх месяцаў 2009 года запазычанасць па крэдытах вырасла прыкладна ў 2 разы. Калі гаварыць пра крэдыты фізічным асобам, то гэтая лічба можа быць нават вышэйшай.
Загадчык упраўлення рознічных паслуг Белаграпрамбанка Аляксандр Філіповіч кажа, што запазычанасць па крэдытах расце даволі хутка:

Аляксандр Філіповіч:
“Аб’ём запазычанасці расце і на 1 красавіка 2009 года па нашым банку склаў ужо 1 мільярд рублёў”

На пачатку ж года запазычанасць па крэдытах фізічным асобам у Белаграпрамбанку не перавышала 500 мільёнаў рублёў. Агульная ж сума запазычанасці па ўсіх крэдытах у беларускіх банках сёння складае каля 180 мільярдаў рублёў.

Падрабязней пра гэта неўзабаве ў нашым рэпартажы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі