Заробак чальца Савета Рэспублікі — 1890 рублёў

Заробак чальца Савета Рэспублікі — 1890 рублёў

Заробак чальца Савета Рэспублікі складае 1890 рублёў (крыху менш за 950 долараў). Такую суму назваў Сяргей Гайдукевіч у інтэрв'ю "Беларускім навінам".

Сам Гайдукевіч, па яго словах, заробак не атрымоўвае: "Я яго не атрымліваю, але, наколькі я чуў, гэта 1890 рублёў. Парламентарыі не павінны хаваць сваю зарплату. Калі хавае, значыць, працуе слаба. Калі сумленне чыстае, значыць, добра працуе".

Па словах сенатара, калі чалавек недзе працуе і мае заробак меншы, чым у сенатара, то ён штомесяц падае даведку, у якой бачна розніцу ў заробку. Тады яму даплочваюць.

Гайдукевіч дадаў, што заробкі дэпутатаў і сенатараў аднолькавыя.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі