Зась з'ехаў з Болтанам ў Варшаву: да кіраўнікоў нацбяспекі Польшчы і Украіны

Фота з Твітара Джона Болтана
Фота з Твітара Джона Болтана

Старшыня Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась пабываў 30 жніўня ў Варшаве, дзе разам з дарадцам Трампа па нацбяспецы Джонам Болтанам сустрэўся са сваімі калегамі з Польшчы і Украіны. "Мы падзяляем заклапочанасць з нагоды стабільнасці ў рэгіёне і лічым прыярытэтнай задачай ўмацаванне суверэнітэту і бяспекі нашых краін", — распавёў у сваім Твітары Джон Болтан.

У сваю чаргу прэс-служба Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы інфармуе, што са Станіславам Засем у Варшаву прыляцеў намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Алег Краўчанка. Акрамя таго, на асобнай сустрэчы з кураўніцтвам польскага бюро прысутнічаў пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чущев. "Перамовы тычыліся ў асноўным пытанняў двухбаковых адносін і сітуацыі ў сферы рэгіянальнай бяспекі", — паведамляе прэс-служба Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы.

"Сорамна прызнавацца ў гэтым так хутка, але апынулася, што візіт [Джона Болтана ў Мінск. - Еўрарадыё] быў не так просты, як я думаў, — каментуе сустрэчу ў Варшаве палітолаг Арцём Шрайбман. — Давайце з пяці разоў адгадаем, бяспеку ад каго могуць абмяркоўваць ЗША, Украіна, Польшча і Беларусь. Можа, ад Літвы?"

Зась уехал с Болтоном в Варшаву: на встречу с главами Совбезов Польши и Украины

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі