Заснавальніцы "Прэс-клуба" Юліі Слуцкай выставілі абвінавачанне
Заснавальніцы "Прэс-клуба" Юліі Слуцкай выставілі абвінавачанне па частцы 2 артыкула 243 — ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры. Пра гэта ў Фэйсбуку напісала яе дачка Аляксандра.
Юлія Слуцкая застанецца пад вартай мінімум да 22 лютага.
Адвакаты заявілі хадайніцтва пра кампенсацыю сваякамі прычыненай шкоды.
Супрацоўнікаў "Прэс-клуба" Юлію Слуцкую, Сяргея Альшэўскага, Алу Шарко, Сяргея Якупава, Пятра Слуцкага, Ксенію Луцкіну затрымалі 22 снежня. У іх кватэрах і на офісе адбыліся ператрусы. Справай займаецца Дэпартамент фінансавай разведкі Камітэта дзяржкантролю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.