Затрымлівалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук
Зранку 26 траўня затрымлівалі бацькоў вядомай опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук. Сілавікі прыехалі на бусіку ў яе родную вёску Страдзеч Брэсцкага раёна.
Пра затрыманне Маргарыта даведалася ад суседкі, якую паклікалі панятой. "Нічога пры ператрусе не знайшлі, але бацькоў выводзілі з хаты ў кайданках", — кажа спявачка.
Пазней стала вядома, што бацькоў адпусцілі. Па папярэдняй інфармацыі, ім прысудзілі за “непадпарадкаванне міліцыі” вялізны штраф.
Маргарыта Ляўчук у 2020-м акдрыта падтрымала пратэсты. Пад пагрозай пераследу была вымушаная пакінуць Беларусь. Здымалася ў сатырычных кліпах, за адзін з якіх на яе ў Беларусі пачалі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.