Затрымалі мінчука, які яшчэ ў 2020 годзе напісаў "Жыве Беларусь"
Алег Фалей / фота "Вясны"
Сілавікі затрымалі жыхара Мінска Алега Фалея, які яшчэ ў жніўні 2020 года пакінуў у пад'ездзе надпіс “Жыве Беларусь”.
Пра затрыманне мінчука паведамілі праўладныя тэлеграм-каналы, якія апублікавалі “пакаяльнае відэа”. На відэа ён кажа, што ў жніўні 2020 года наведаў адзін з пратэсных маршаў.
Затрыманы мінчук працуе тату-майстрам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.