Затрыманага ў Расіі гомельскага анархіста дэпартуюць
Дзмітрый Рэзановіч знаходзіцца ў Цэнтры ўтрымання замежных грамадзян у Курскай вобласці.
Ён асуджаны на адміністратыўнае выдварэнне за межы Расіі ў сувязі з парушэннем рэжыму знаходжання.
Як паведамілі БелаПАН паплечнікі Рэзановіча, расійскія ўлады чакаюць ад беларускага боку дакумент, які пацвярджае асобу 24-гадовага гамяльчаніна. У сярэдзіне сакавіка ён быў затрыманы на тэрыторыі Расіі без дакументаў. Пры сабе меў толькі пашпарт свайго брата і накіроўваўся да сваякоў у Курскую вобласць з Украіны.
Адвакат Рэзановіча мае намер дамагацца вызвалення свайго падабароннага з абавязаннем цягам пэўнага часу пакінуць тэрыторыю Расіі самастойна.