Затрыманых супрацоўнікаў Прэс-клуба пакінулі пад вартай

Стваральніца Прэс-клуба Юлія Слуцкая / Еўрарадыё​
Стваральніца Прэс-клуба Юлія Слуцкая / Еўрарадыё​

Затрыманых супрацоўнікаў Прэс-клуба ў Мінску да гэтага часу не выпусцілі. Пра гэта TUT.by паведаміў адвакат Антон Гашинский. Стваральніца арганізацыі Юлія Слуцкая, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, кіраўнік Акадэміі Прэс-клуба Сяргей Якупаў, праграмны дырэктар Ала Шарко і аператар Пётр Слуцкі застаюцца пад вартай. Такая мера стрымання абраная Генеральнай пракуратурай Беларусі.

Таксама застаецца пад вартай экс-журналістка БТ Ксенія Луцкіна, якая адразу пасля звальнення ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай Рады. Пры Акадэміі Прэс-клуба яна дапамагала ствараць "альтэрнатыўнае тэлебачанне" на YouTube.

Затрыманых падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага Кодэксу).

25 снежня іх усіх дапыталі ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў КДК.

Па словах адваката, яны будуць знаходзіцца ў СІЗА. Потым справу павінны перадаць у Следчы камітэт. На працягу 10 дзён там вырашаць пытанне аб прад'яўленні абвінавачвання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі