Затрыманыя журналісты другую ноч правядуць за кратамі

Затрыманыя журналісты другую ноч правядуць за кратамі

Затрыманыя ў аўторак журналісты другую ноч правядуць за кратамі. Супрацоўнікаў TUT.by, “КП у РБ” і “БелаПАН”, якія больш за суткі правялі ў Кастрычніцкім РУУС, перавялі ў ІЧУ на Акрэсціна.

Судовыя працэсы над журналістамі расцягнуліся на ўвесь дзень. Суд Кастрычніцкага раёна ўвечар паўторна адправіў на дапрацоўку ў РУУС Кастрычніцкага раёна справы ўсіх шасці затрыманых: Аляксея Суднікава і Надзеі Калінінай з TUT.by, Сяргея Шчогалева, Мікіты Недаверкава і Марыі Эляшевіч з "КП в Белоруссии", а таксама Андрэя Шаўлюгі з БелаПАН. Пры гэтым справы Суднікава і Калінінай ужо разглядаліся сёння пасля дапрацоўкі.

Журналістаў затрымалі 1 верасня, калі яны выконвалі свае прафесійныя абавязкі і асвятлялі мірнае вулічнае шэсце студэнтаў. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі. Ноч журналісты правялі ў Кастрычніцкім РУУС Мінска. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі