Заўзятары патрабуюць закрыць ХК "Дынама-Мінск"

Заўзятары патрабуюць закрыць ХК "Дынама-Мінск"

Заўзятары патрабуюць закрыць хакейны клуб "Дынама-Мінск" за неэфектыўнасць. Адпаведная петыцыя з'явілася на сайце petitions.by. Адрасатамі звароту з'яўляюцца Міністэрства спорту і турызму, а таксама Федэрацыя хакея.

Цяперашні сезон КХЛ мінскае "Дынама" завяршыла на апошнім месцы турнірнай табліцы і паставіла рэкорд хакейнай лігі па прапушчаных шайбах.

"Годных вынікаў клуб не паказвае ўжо на працягу доўгіх гадоў. Пры гэтым на ўтрыманне гэтага клуба сыходзяць мільёны долараў, якія бяруцца не з ніадкуль, а з кішэняў падаткаплацельшчыкаў! За 12 гадоў удзелу ў спаборніцтве "Дынама" ўсяго чатыры разы выходзіла ў плэй-оф. Хіба гэта можна лічыць дасягненнем?" — піша аўтар петыцыі. 

У звароце прапаноўваецца зачыніць праект "Дынама-Мінск", а зэканомленыя грошы "выдаткаваць на паляпшэнне дабрабыту грамадзян краіны".

Па стане на 12:00 пад зваротам стаяла больш за 530 подпісаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі