Завялі крымінальную справу на намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама
Яго падазраюць у перавышэнні ўлады ці службовых паўнамоцтваў.
Як паведамляе Intex-press са спасылкай на баранавіцкіх праваахоўнікаў, чыноўніка не затрымалі, ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. У чым канкрэтна яго абвінавачваюць, невядома. Справу, нібыта, перадалі ў Брэст. Але ва ўпраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці не пацвердзілі інфармацыю пра крымінальную справу ў адносінах намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама.
Фота — Intex-press