Заяву брамніка "Шахцёра" вывучаюць "кампетэнтныя органы"

У ёй адзначаецца: "З улікам недвухсэнсоўных і дакладных правілаў ФІФА, накіраваных на абарону спартыўнай сумленнасці і цэласнасці спаборніцтваў, забеспячэнне няўхільнасці пакарання любому, хто паспрабуе паўплываць на вынік спартовага спаборніцтва спосабам, несумяшчальным са спартыўнай этыкай, Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" афіцыйна заяўляе, што кампетэнтныя органы АБФФ прыступілі да вывучэння вышэйпазначанай заявы і ўсіх абставінаў матчу "Дынама" (Брэст) — "Дынама" (Мінск), які адбыўся 4 лістапада 2006 года".
 

Нагадаем, у інтэрв'ю сайту goals.by брамнік салігорскага "Шахцёра" Юрый Цыгалка сказаў:

"БАТЭ трэба было, каб мінскае "Дынама" страціла ачкі. Перад матчам прыехалі людзі з Барысава. Прастымулявалі. Можа, барысаўчане не верылі, быццам мы зможам адабраць ачкі ў мінчан, таму што суму не сталі называць. Сказалі проста: "Хлопцы, мы вас не пакрыўдзім. Аддзячым". Матч завяршыўся з лікам 0:0. БАТЭ стаў чэмпіёнам. Пасля гульні нам перадалі абяцаныя грошы. Хлопцы іх падзялілі. Атрымалася нешта накшталт двухсот долараў на чалавека".

Учора старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі звярнуўся да заўзятараў клуба і футбольнай грамадскасці. Ён заклікаў адпаведныя органы Беларускай федэрацыі футбола правесці расследаванне, якое "пацвердзіць ці абвергне сапраўднасць асобных выказванняў Юрыя Цыгалкі".

Фота — goals.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі