Зборная Беларусі па футболе засталася на 74-м месцы ў сусветным рэйтынгу

Зборная Беларусі па футболе займае 74-е месца ў абноўленым рэйтынгу ФІФА. Такую ж пазіцыю падапечныя Бернда Штанге мелі і месяц назад.
У апошнія 30 дзён наша каманда матчаў не мела. Бліжэйшая гульня беларусаў адбудзецца 12 жніўня. Нашы сустрэнуцца ў Мінску з харватамі, якія ў новым рэйтынгу таксама засталася на ранейшым 10-м месцы.

Першая тройка рэйтынгу засталася нязменнай. Лідзіруюць бразільцы, на другім месцы іспанцы, трэцім — галандцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі