Зборная Беларусі згуляе сёння з Нідэрландамі ў кваліфікацыі да Еўра-2020
Зборная Беларусі па футболе сёння згуляе з Нідэрландамі ў кваліфікацыйным матчы да Еўра-2020. Сустрэча пройдзе ў Мінску на стадыёне “Дынама” і пачнецца ў 19:00. Жывая трансляцыя будзе на тэлеканале “Беларусь 5”.
Як паведамляе ў сваёй групе Вконтакте Беларуская федэрацыя футболу, наша каманда выйдзе на поле ў белай форме, іх сапернікі будуць гуляць у аранжавых саколках.
Усе квіткі на сённяшню сустрэчу Беларусі і Нідэрландаў былі прададзеныя яшчэ два дні таму. Нагадаем, што стадыён “Дынама” разлічаны на 22 тысячы заўзятараў.
10 кастрычніка ў кваліфікацыйным матчы да Еўра-2020 беларусы не здолелі перамагчы Эстонію (0:0), а Нідэрланды атрымалі валявую перамогу над Паўночнай Ірландыяй — 3:1.