Зборная Германіі выйграла ў Беларусі матч Кубка Дэвіса
Тэнісісты зборнай Беларусі прайгралі ў Дзюсельдорфе камандзе Германіі з лікам 1:3 матч кваліфікацыі Кубка Дэвіса.
Спачатку 7 сакавіка беларусы Андрэй Васілеўскі і Ілля Івашка прайгралі ў двух сэтах парны паядынак немцам Кевіну Кравіцу і Андрэасу Місу — 4:6, 6:7 (5:7). Гульня працягвалася 1 гадзіну 31 хвіліну. Лік стаў 1:2. Усё вырашылася ў адзіночным паядынку Ягора Герасімава і Яна-Ленарда Штруфа, які беларус прайграў — 3:6, 2:6.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.