Зборная Латвіі выйграла ў ЗША — 6:5 (відэа)
У чацвер прайшлі чарговыя два матчы хакейнага чэмпіянату свету.
На "Мінск-Арэне" латвійская зборная ў цяжкім паядынку выйграла ў амерыканцаў — 6:5 (1:2, 2:1, 3:2).
На "Чыжоўка-Арэне" Канада разграміла Данію — 6:1 (1:1, 1:0, 4:0). Па дзве шайбы закінулі Ходжсан і Рыд.
Сёння пройдуць яшчэ два матчы: Фінляндыя — Беларусь (Мінск-Арэна, 20.45), Швецыя — Францыя (Чыжоўка-Арэна, 20.45).
Фота — БЕЛТА