Зборную Беларусі па хакеі распусцілі з трэніровачнага збору датэрмінова
Беларуская федэрацыя хакея вырашыла датэрмінова завяршыць трэніровачны збор нацыянальнай каманды.
Спярша планавалася, што збор на "Чыжоўка-Арэне" працягнецца да 30 красавіка. Аднак у сувязі з распаўсюдам COVID-19 кіраўніцтва БФХ вырашыла спыніць яго з 15 красавіка.
Далей хакеісты зборнай будуць рыхтавацца да алімпійскай кваліфікацыі ў індывідуальным рэжыме па планах трэнерскага штаба Міхаіла Захарава.
Фінал кваліфікацыі да пекінскай зімовай Алімпіяды-2022 намечаны на жнівень 2020 года. Сапернікамі беларусаў будуць хакеісты Славакіі, Аўстрыі ды Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.