Здароўе япіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія паляпшаецца

Пасля перанесенай аперацыі паляпшаецца здароўе япіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія. Пра гэта БелаПАНу паведаміў Андрэй Петрашкевіч, прэс-сакратар мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі. Па словах Петрашкевіча, на цяперашні час уладыка Сафроній ідзе на папраўку, працэс аднаўлення яго здароўя адбываецца паспяхова. Разам з тым, як адзначыў прэс-сакратар, пакуль не стаіць пытанне пра выпіску япіскапа з лякарні.

Нагадаем, раніцай 23 жніўня ў Магілёўскім кафедральным cаборы ў імя Трох свяціцеляў адбыўся напад на ўладыку Сафронія. Ён атрымалаў два нажавыя раненні ў раёне жывата і рукі. Святара неадкладна даставілі ў Магілёўскую гарадскую клінічную лякарню № 1 і прааперавалі. Вернікі затрымалі нападніка і перадалі яго міліцыі. Гэта 36-гадовы непрацуючы жыхар Магілёва і вернік храма. Ён ужо быў раней асуджаны за крадзеж і цяпер стаіць на ўліку ў абласной псіхіятрычнай лякарні.

На злачынца пачалі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкога цялеснага пашкоджання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі