З’езд беларусаў свету пройдзе ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры

Пяты з’езд беларусаў свету пройдзе 18-19 ліпеня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB). Афіцыйны дазвол на правядзенне форуму прыйшоў 11 чэрвеня з Мінскага гарвыканкама. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік ЗБС “Бацькаўшчына” Аляксей Марачкін: “Афіцыйна дадзена памяшканне — гэта нямецкі адукацыйны цэнтр ці, як яго называюць, IBB-цэнтр, на 18-19 ліпеня. Гэтая афіцыйная папера была падпісаная 11 чысла”.

Кіраўнік ЗБС “Бацькаўшчына” кажа, што зменаў у парадку дня з’езда няма. Разам з тым, Аляксей Марачкін прагназуе, што на з’ездзе адбудуцца змены ў кіраўніцтве арганізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі