Жанчыну, якая зняла на відэа жорсткае затрыманне ў метро, аштрафавалі

Жанчыну, якая зняла на відэа жорсткае затрыманне ў метро, аштрафавалі

Жанчыну, якая зняла на відэа жорсткае затрыманне ў мінскім метро, аштрафавалі на 230 рублёў. 7 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна пакараў Людмілу С. за “нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы”, інфармуе партал tut.by. Раніцай у сераду, калі С. ішла на працу, яе спынілі трое міліцыянераў. Яны і павезлі жанчыну ў суд.

Як паведамляла Еўрарадыё, нядаўна ў сацсетках з’явілася відэа, як шэсць міліцыянераў затрымлівалі 19-гадовага хлопца ў метро. Гэты ролік набыў вялікі розгалас. Міліцыя заявіла, што малады чалавек быў у стане алкагольнага ап’янення, паводзіў сябе неадэкватна, супраціўляўся, зламаў нос аднаму з праваахоўнікаў. МУС распаўсюдзіла сваё відэа пра гэтае здарэнне. У адносінах затрыманага распачалі крымінальную справу, аднак ён застаецца на волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі