Жаночы валейбольны клуб з Беларусі паўдзельнічае ў чэмпіянаце Расіі
Жаночы валейбольны клуб з Беларусі паўдзельнічае ў чэмпіянаце Расіі. Дамоўленасць пра гэта была дасягнута ў Санкт-Пецярбургу падчас сустрэчы кіраўніцтва беларускай і расійскай федэрацый.
Як інфармуе сайт bvf.by, найхутчэй у расійскім першынстве будзе “Мінчанка”, якая перамагала ў апошнія два гады ў чэмпіянатах нашай краіны і з’яўляецца базавай для нацыянальнай зборнай. Адзначаецца, што расійскі чэмпіянат — адзін з наймацнейшых у свеце.
Фота: БЕЛТА