Жонка хакеіста зборнай Беларусі: муж звар'яцеў у самаізаляцыі
Шэлбі Бэйлен, жонка абаронцы зборнай Беларусі па хакеі Ніка Бэйлена, зняла пацешнае відэа і апублікавала яго ў Instagram. Падчас пандэміі каранавіруса яны жывуць у ЗША ў штаце Флорыда. Самаізаляцыя, відаць, моцна надакучыла хакеісту. На відэа відаць, як ён скача па пакоі ў вобразе "малпасабакі".
"Што за... Я думаю, ён звар'яцеў", — напісала Шэлбі ў каментары да відэа.
Ніку Бэйлену 30 гадоў. Ён — ураджэнец ЗША. Гуляў за мінскае "Дынама", атрымаў беларускі пашпарт. Цяпер з'яўляецца гульцом чалябінскага "Трактара".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.