Журналістку "Белсата" выклікаюць на допыт і патрабуюць назваць крыніцы

Журналістку "Белсата" выклікаюць на допыт і патрабуюць назваць крыніцы

Карэспандэнтку тэлеканала "Белсат" Кацярыну Андрэеву выклікаюць у Слечы камітэт у якасці сведкі па крымінальнай справе аб дзедаўшчыне ў войску. Яна павінна з'явіцца 30 студзеня а 11-й гадзіне.

Як піша прэс-служба БАЖ, журналістку хочуць распытаць пра яе крыніцы інфармацыі, якія распавялі ёй пра здзекі з салдатаў тэрміновай службы ў вайсковай часці 33933.

У гэтай часці ў Слоніме дыслакуецца 11-ая асобная механізаваная брыгада. У верасні 2018 года там загінуў салдат Аляксандр Арлоў. Камісія пры Мінабароны прыйшла да высновы, што салдат учыніў самагубства з "асабістых прычынаў" і яно не звязанае са службай у войску. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі