Жыхар Віцебска захоўваў на сваім падворку пісталет-кулямёт
Сем гадоў пазбаўлення волі пагражае жыхару Віцебска за захоўванне пісталета-кулямёта Шпагіна 1941 года выпуску. Зброю міліцыянты знайшлі на падворку 43-гадовага мужчыны. ППШ аказаўся ў добрым стане. Яго ўладальнік патлумачыў, што набыў пісталет-кулямёт летась ў невядомага чалавека, паведамляе БЕЛТА.