Жыхар Віцебскай вобласці захоўваў у гародзе авіяцыйныя гарматы і кулямёты

Жыхар адной з вёсак Віцебскай вобласці захоўваў на гародзе цэлы арсенал: авіяцыйныя гарматы і восем кулямётаў. Такое ўзбраенне дагэтуль выкарыстоўваецца на баявых верталётах Мі-24. Сайт Першага нацыянальнага тэлеканала паведамляе, што мужчына не змог растлумачыць, навошта закапаў зброю на гародзе. Ён распавёў толькі, што знайшоў гарматы і аўтаматы ля аэрадрома, на якім у 1990-я гады базавалася воінская частка.

Калі высвятліцца, што зброя непрыдатна для стральбы і мужчына не спрабаваў яе прадаць, яму пагражае толькі ўмоўны тэрмін зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі