Жыхар Вілейшчыны патраціў на 360 млн рублёў больш, чым зарабіў
Падатковая інспекцыя выявіла такога мужчыну ў Вілейскім раёне Міншчыны.
Ён трапіў на вочы падатковай інспекцыі пасля таго, як купіў кватэру і аўтамабіль, адзначае БЕЛТА. Цягам некалькіх гадоў мужчына не меў афіцыйных крыніц даходу і не змог патлумачыць падаткавікам, адкуль узяліся грошы на куплю дарагой маёмасці.
Па выніках праверкі дэкларацыі аб даходах і маёмасці высветлілася, што мужчына патраціў на 360 млн рублёў больш, чым афіцыйна атрымаў. Яму налічылі падаходны падатак больш за 43 млн рублёў. Гэтыя грошы вілейчук ужо заплаціў у бюджэт.
Фота — vetka.by