Жыхара Брэста, які хацеў адправіць Лукашэнку ў Гаагу, асудзілі на 2 гады калоніі

Жыхара Брэста, які хацеў адправіць Лукашэнку ў Гаагу, асудзілі на 2 гады калоніі

Жыхара Брэста Ігара Новіка, які хацеў адправіць Аляксандра Лукашэнку ў Гаагу, асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы. Па даных следства, у красавіку-снежні мінулага года ён зрабіў сем надпісаў на фасадах будынкаў. Гэта і "Жыве Беларусь!", і самыя разнастайныя выказванні на адрас Лукашэнкі (сярод іх і заклік пра паездку ў Гаагу, дзе дзейнічае міжнародны суд).

Суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў Новіка вінаватым і ў "апаганьванне збудаванняў і псаванні маёмасці", і ў абразе Лукашэнкі. Мужчына цалкам прызнаў сваю віну. За кратамі ён знаходзіцца з 4 снежня 2021-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі