Жыхара Гомеля падазраюць у нападзе на 47-гадовую кіроўцу таксі

Жыхара Гомеля падазраюць у нападзе на 47-гадовую кіроўцу таксі

Жыхара Гомеля падазраюць у нападзе на 47-гадовую кіроўцу таксі. Здарэнне адбылося ўдзень 13 кастрычніка. Спачатку пасажыр пачаў заляцацца да жанчыны-кіроўцы, а калі яна яго адштурхнула і спыніла легкавік, схапіў за шыю і ўдарыў кулаком у твар. Жанчына здолела вырвацца і выскачыць з машыны, пасля чаго нападнік уцёк.

Міліцыя пачала пошук зламысніка. Амапаўцы знайшлі падазраванага па прыкметах у двары аднаго з бліжэйшых жылых дамоў. Мужчыне 46 гадоў. У момант нападу на жанчыну-кіроўцу ён быў п'яны. Па факце хуліганства распачалі крымінальную справу. Пасажыру таксі пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, інфармуе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі