Жыхарам мінскага Уручча сёлета не адключаць гарачую ваду
Праўда, пашанцуе так не ўсім, а толькі тым, хто жыве на вуліцах Вадалажскага і Панамарова.
У каментары агенцтву "Мінск-Навіны" мінскія камунальнікі патлумачылі, што гэта стала магчыма пасля рэканструкцыі кацельні, якая вырабляе цеплавую энергію для раёна, і перакладкі трубаправода.
У кіраўніцтве "Мінсккамунцепласеткі" кажуць, што Уручча — гэта пілотны праект. Цяпер камунальнікі будуць вывучаць магчымасць пашырэння зоны, якая не патрабуе планавых адключэнняў гарачай вады на лета.
Фота — minsknews.by