Жыхарка Вілейскага раёна паліла смецце — і спаліла сем будынкаў у вёсцы

Жыхарка Вілейскага раёна паліла смецце — і спаліла сем будынкаў у вёсцы

Некалькі дамоў і гаспадарчых пабудоваў пацярпелі ад пажару ў вёсцы Паняцічы Вілейскага раёна 28 сакавіка.

Як паведамляе прэс-служба МНС, апоўдні ў панядзелак ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў вёсцы гарыць трава. Калі ратавальнікі прыбылі на месца выкліку, там адкрытым полымем гарэлі тры жылыя дамы і чатыры гаспадарчыя пабудовы.

Высветлілася, што 66-гадовая гаспадыня аднаго з дачных дамоў вырашыла давесці да ладу свой прысядзібны ўчастак. Яна прыбірала смецце, якое потым надумала спаліць у полі. Ад агню загарэлася сухая трава, а моцны вецер падхапіў агонь і пагнаў яго ў бок дамоў. За лічаныя хвіліны агонь ахапіў дамы і будынкі на трох участках. Пажар знішчыў чатыры гаспадарчыя пабудовы і жылы дом, паведамляе БелаПАН. У двух дамах знішчаныя дахі. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі