Жыхарку Мядзела, якую шукалі міліцыя і валанцёры, знайшлі мёртвай у Мінску

Жыхарку Мядзела, якую шукалі міліцыя і валанцёры, знайшлі мёртвай у Мінску

У Мінску знайшлі цела зніклай жыхаркі Мядзела Аляксандры Хутрэнка, піша tut.by

16 лістапада дзяўчына адправілася ў сталіцу шукаць працу і знікла. Пачаўшы пошук, міліцыя паведамляла, што ў Мінску дзяўчына з'яўлялася ў сяброўкі па вуліцы Цімашэнкі, 38. Пасля гэтага яна знікла, і сувязь з ёй абарвалася.

Цела дзяўчыны знайшлі каля 17-й гадзіны 13 снежня ў лесапаркавай паласе ў Фрунзенскім раёне Мінска. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі