Жыхароў амерыканскага горада памылкова праінфармавалі пра атаку зомбі

Жыхароў амерыканскага горада памылкова праінфармавалі пра атаку зомбі

Жыхароў амерыканскага горада Лэйк Уорт памылкова праінфармавалі пра атаку зомбі. Здарэнне адбылося ўначы ў нядзелю, калі адключылася электрычнасць. Амаль 8 тысяч чалавек атрымалі рассылку пра тое, што святла пакуль не будзе, бо перашкаджае "актыўнасць зомбі", і былі ў жаху. Электрычнасць з'явілася праз 27 хвілін.

Уладам штата Фларыда давялося прасіць прабачэння перад жыхарамі горада Лэйк Уорт. Чыноўнікі спрабуюць пераканаць іх, што ніякай актыўнасці зомбі няма, паведамляе сайт mypalmbeachpost.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі