Жыхары Баранавічаў больш ашчадныя, чым іншыя беларусы
Уклады жыхароў Баранавічаў у мясцовыя банкі ў 1,5 разы перавышаюць гадавы бюджэт горада і склалі 340 млрд. рублёў. Пра гэта паведаміў на апошнім паседжанні гарвыканкаму ягоны старшыня Віктар Дзічкоўскі.
Чыноўнік адзначыў, што жыхары Баранавічаў больш ашчадныя, чым астатнія беларусы. Нацбанк інфармуе, што сума ўкладаў беларусаў склала 16,6 трлн рублёў, а бюджэт краіны — каля 55 трлн.
Чыноўнік адзначыў, што жыхары Баранавічаў больш ашчадныя, чым астатнія беларусы. Нацбанк інфармуе, што сума ўкладаў беларусаў склала 16,6 трлн рублёў, а бюджэт краіны — каля 55 трлн.