Жыхары Полацку адваявалі ў будаўнікоў парк

Віцебскі аблвыканкам адказаў на зварот трох ініцыятыўных груп грамадзян і паабяцаў, што парк захаваюць. Цяпер будаўнічыя агароджы вакол парка здымаюцца. Ніводнае дрэва ў ім не спілуюць, запэўніваюць палачанаў мясцовыя чыноўнікі. Інвестару, які займаецца ўзвядзеннем гандлёвага цэнтру, прапанавана скарэктаваць план добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі.


Зрэшты, пакуль ішло змаганне за парк, будаўнікі паспелі высекчы дрэвы за межамі парка — ля старой кавярні “Бульбяная”. Сам будынак кавярні разбураны. Да таго ж на тэрыторыі парка, якая была “захопленая”, папсавалі газоны і пашкодзілі тратуарную плітку на сцежках, інфармуе Polack.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі